Янка Купала "Зоркі"

07.12.2013
Янка Купала "Зоркі" ("Песняры") Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты, Зоркі на небе страчаў я чатыры; Кожны раз зводзіў іх вогнік крылаты, Хоць к ім з малітвай узносіўся шчырай. Першая — бацькава зорка яснела, Маткі — другая глядзела ў свет горка, Трэцяя мне мігацела нясмела, Роднай зямелькі — чацвёртая зорка. Першая згасла навекі не ў часе, Звольна губляе бліск свой другая, Трэцяя сумнаю мглой спавілася, Толькі чацвертая лепей міргае. ~ 1911

Похожие видео