ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Гавораць сусветныя зоркі
Гэты відэаролік ёсць часткай кампаніі, I’m with the Banned, якую праводзіць Belarus Free Theatre дзеля падтрымкі беларускіх палітвязняў. У яго стварэнні бяруць удзел: Джуд Лоу – брытанскі актор тэатра і кіно. Уладальнік прэміі BAFTA, намінант на Оскар і «Залаты Глобус». Мае шырокую вядомасць па фільмах і серыялах: «Таленавіты містэр Рыплі», «Шэрлак Холмс», «Ганна Карэніна», «Фантастычныя пачвары», «Халодная гара», «Малады Папа», «Новы Папа» Голдзі – брытанскі музыка, прадусар, дыджэй і актор. Стваральнік музычных напрамкаў Jungle, Breakbeat і Drum and Bass. Зайграў у фільмах «І усяго свету мала» і «Вялікі куш» Лінда Эманд – амерыканская акторка тэатра і кіно. Тройчы намінавалася на прэмію Tony. З’яўляецца вядомай па фільмах і серыялах: «Клан Сапрана», «Полак», «Лякарня Нікербокер», «Чорны спіс» Джэй О. Сандэрс – амэраканскі актор тэатра і кіно. Вядомы па фільмах і серыялах: JFK, «Помста», «Дарога пераменаў», «Ганебны Піт», «Сляпая зона», «Сапраўдны дэтэктыў» Джош Хамільтан – амэрыканскі актор тэатра і кіно. Вядомы па фільмах і серыялах: «13 прычынаў чаму», «Пані Дзяржсакратар», «Грэйспойнт», «Эксперыментатар», «Тэсла» Аджоа Анду – брытанская акторка тэатра і кіно. У тэатры праславілася удзелам у пастаноўках тэатра «Глобус», Каралеўскай Шэкспіраўскай кампаніі і Нацыянальнага тэатра Вялікабрытаніі. Вядома па фільмах і серыялах: «Няскораны», «Маўклівы сведка», «Смерць у раі» Мэндзі Пацінкін – амэрыканскі актор тэатра і кіно. Уладальнік і неаднаразовы намінант прэміяў Emmy, Tony і «Залаты Глобус». Вядомы па фільмах і серыялах: «Рэгтайм», «Дзік Трэйсі», «Гарбун з Нотр-Даму», «Мысліць як злачынец», «Радзіма» і інш Кевін Спэйсі – амэрыканскі актор тэатра і кіно. Уладальнік і намінант прэміяў Оскар, «Залаты Глобус», BAFTA, Tony, Emmy, Grammy і інш. Вядомы па ролях у фільмах і серыялах: «Прыгажосць па-амэрыканску», «Сем», «Падазроныя твары», «Эпідэмія», «Сакрэты Лас-Анджэлеса», «Карткавы домік» Сева Наўгародцаў – брытанскі журналіст і радыёвядоўца. Стваральнік легендарных праграмаў BBC «Рок-Пасевы», «Севазварот» і «Бі-Бі-Сева». Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі Х’ю Грант – брытанскі актор тэатра і кіно. Уладальнік прэміяў «Залаты Глобус», BAFTA, Еўрапейскай кінаакадэміі, MTV, Венецыянскага кінафестывалю і інш. Вядомы па ролях у фільмах «Ноттынг Хіл», «Дзённік Брыджыт Джонс», «Падынгтан», «Джэнтльмены», «Сапраўднае каханне», «Воблачны атлас» Алімпія Дукакіс – амэрыканская акторка тэатра і кіно. Уладальніца преміяў Оскар і «Залаты Глобус». Вядомая па ролях у фільмах «Улада Месяца», «Моцныя духам», «Голы пісталет 33 1/3», «Я люблю прыкрасці» Сэм Уэст – брытанскі актор тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр. Вядомы па ролях у фільмах і серыялах: «Ван Хельсінг», «Суфражыстка», «Пан Сэлфрыдж», «Карона», «Пуаро Агаты Крысці», «Флемінг» Стывен Спінэла – амэрыканскі актор тэатра і кіно. Двойчы уладальнік прэміі Tony. Вядомы па ролях у фільмах і серыялах: «Харві Мілк», «Лінкальн», «Бездакорны», «Менталіст», «Лякарня Нікербокер», «Чорны спіс», «Элементарна» Лу Рыд – амэр