Віленскі беларускі музэй. Зьнішчаны, бо беларускі / Загадкі беларускай гісторыі HD

24.05.2019
Калекцыі Беларускага музэю пачалі зьбіраць каля 1906 году найперш Іванам Луцкевічам. Але да адкрыцьця ў 1921-м ён не дажыў. У музэі захоўваліся ўнікальныя экспанаты, якіх няма ў сучасных беларускіх музэях, прыкладам, кнігі Францыска Скарыны. Усё міжваеннае дваццацігодзьдзе Беларускі музэй заставаўся цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцьця, гонарам віленскіх беларусаў. Ягоныя зборы перажылі нямецкую акупацыю ў надзейных схованках, але ў 1944 годзе савецкая ўлада зьліквідавала музэй. Сёньня беларусы ў Вільні рупяцца над ягоным аднаўленьнем. Белсат, 2019 год

Похожие видео

Показать еще