Хто зямлі гэтай сын, устаньце ўсе, як адзін! | Кто земли этой сын, встаньте все, как один!

30.11.2020
Свабодныя @Купалаўцы чытаюць верш Канстанцыі Буйло "Дзень сканаў за гарой" (1914) https://belsat.eu/?p=1654204 У 2020-ым годзе беларускі народ актыўна запатрабаваў свабоды, вяршэнства закону і справядлівасці. Заклік Канстанцыі Буйло знайшоў водгук у беларускіх сэрцах. Беларусы адчулі сваю годнасць, адкрыта выступаюць супраць гвалту і прыніжэнняў. Разам з тым на вуліцы нашых гарадоў вярнуліся старыя беларускія сімвалы – герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг, а на падворках суседзі ладзяць канцэрты беларускіх песень ды паэтычныя чытанні. Улады ж не перастаюць змагаюцца з беларускай культурай, гэта значыць – з беларускім народам. Дзень сканаў за гарой, а над соннай зямлёй Выплыў месяц пурпурна-крывавы; Над разлогамі ніў хутка-шыбка ён плыў, Прытрымаўся над соннай дубравай. Між адвечных дубоў асвяціў рой крыжоў, У высокай траве прытаіўся; Плямай яснаю поўз па курганах, як смоўж, То малюнкам на небе лажыўся. Ціш усюды – спакой… Над званіцай старой Звон зыклівы раптоўна раздаўся; Разам з ім – пад дубом – над старым курганом Трэснуў камень і з гукам распаўся. І ад дзіваў такіх вецер змёршы заціх, Месяц хмаркаю ў небе закрыўся; З-пад раскопаў зямлі цені шпарка ішлі, – Во адзін з іх к крыжу прысланіўся. У мазолях рука – верны знак мужыка, Свецяць дзіўным агнём яго вочы; І з грудзей гукнуў кліч: «Брацця! ўсе, хто тут спіць! Брацця, ўстаньма усе гэтай ночы! Сярод ніў ды палёў хараводаў-кругоў Мы натворым, успомнім былое; Песню так завядзём, як тады, як агнём Ў нас кіпела жыццё маладое. Хай жа песня ляціць, хай жа песня гудзіць, Разальецца па долах, па нівах! Нашай песні такой не чутно з пары той, Як ляглі мы у цёмных магілах, Прахадзілі гады, заціралі сляды, Заціралі сляды нашых спеваў; Над разлогамі ніў іншы голас паплыў, – Спеў чужы плыў над нашым засевам. Брацця! Ўсе, чым хутчэй хай з магілы сваей, – Брацця, кожны на свет з вас выходзе! Мы ім песню спяём, песню зычну, як гром; Ў ёй раскажам аб нашым народзе. Ў ёй пець будзем аб тым, што было, ды, як дым, Расплылося у віхравай хвалі, – Тую славу-пачот, якой слыў наш народ, Ды ўсё злыдні яму паскрывалі. Каб ніводзін із іх не чураўся сваіх Рук пакрытых карой мазалістай; Мовы дзедаў, бацькоў для гаворкі паноў Не чураўся ў хацінцы айчыстай. Хто зямлі гэтай сын, ўстаньце ўсе, як адзін! Гэй, раздайся ты, песня ўдалая! Хай твой зык паплыве, дзе народ наш жыве, Долю-мачыху дзе праклінае. Як забыўся пяяць, ўмее толькі стагнаць; Песні болем яго налітыя. Хай жа зычны наш спеў ўспомне ўраз, неўспадзеў Яму прошласці дні залатыя. Свободные купаловцы читают стихотворение Констанции Буйло "Дзень сканаў за гарой" (1914) В 2020 году беларуский народ начал громко требовать свободу, верховенство закона и справедливость. Призыв беларуской поэтессы Констанции Буйло откликнулся в сердцах миллионов беларусов. Люди почувствовали свое достоинство, открыто выступили против насилия и унижений. В то же время на улицы наших городов вернулась старая беларуская символика - герб Погоня и бело-красно-белый флаг, а во дворах

Похожие видео