Гимн Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка HD

08.10.2015
Гимн Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка с текстом. Гімн БДПУ Словы Міколы Шабовіча Музыка Валянціна Карпуця Храм ведаў, ты узняўся да нябёсаў, Цябе выкладчык славіць і студэнт. З табою мы свае з’ядналі лёсы, Педагагічны універсітэт. ПРЫПЕЎ. Універсітэт педагагічны, Танка носіш слаўнае імя. Ўзнёсся ты над плошчаю сталічнай. За цябе раднейшага няма. Мы выбралі пачэсную дарогу, Настаўніцкі з табой абралі шлях, І з гонарам завёмся ПЕДАГОГІ, І славім наш утульны, родны гмах. ПРЫПЕЎ. Універсітэт педагагічны, Танка носіш слаўнае імя. Ўзнёсся ты над плошчаю сталічнай. За цябе раднейшага няма. Мы зерне і навукі, і асветы Упарта будзем сеяць зноў і зноў І Беларусі, Бацькаўшчыне светлай, На вернасць прысягаем і любоў. ПРЫПЕЎ. Універсітэт педагагічны, Танка носіш слаўнае імя. Ўзнёсся ты над плошчаю сталічнай. За цябе раднейшага няма.

Похожие видео

Показать еще