Завод, які надарваўся - Жлобінскі БМЗ
http://belsat.eu/news/zavod-yaki-nadarvausya/ Паводле інфармацыі «Белсату», банкаўскія рахункі Беларускага металургічнага заводу могуць неўзабаве арыштаваць за пазыку перад «Гомельэнерга». Праблемы Беларускага металургічнага заводу ў Жлобіне нарастаюць як снежны ком. Расплаціцца за шматмільённыя крэдыты прадпрыемству дапамагае дзяржава, а тым часам у Еўропе могуць распачаць расследаванне адносна імпарту арматуры з заводу. Завод – нацыянальны здабытак, найбуйнейшы спажывальнік электрычнасці за мінулы год стаў самым стратным беларускім прадпрыемствам пасля Гомсельмашу. І сёлета сітуацыя не выправілася. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёння ў заводу няма абаротных сродкаў, каб разлічвацца за сыравіну і электрычнасць. Але публічна пра гэта кажуць толькі былыя працаўнікі прадпрыемства. «Скардзяцца працаўнікі заводу, знаёмыя з фінансавым станам, з плацяжамі – яны кажуць, што на сёння ў заводу няма грошай, каб разлічыцца за гэтую энергію. Пастаўнік – «Гомельэнерга» прымае захады, каб арыштаваць банкаўскі рахунак і потым з гэтага рахунку ажыццяўляць заборы сваіх грошай, каторыя павінен завод», – кажа экс-кіраўнік планава-эканмічнага аддзелу БМЗ Марат Афанасьеў.