Тэлезварот кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Юрася Меляшкевіча (Ясенінская акруга №100)
У прэзентацыі сваёй перадвыбарнай праграмы па тэлеканалу Беларусь-3 кандыдат у дэпутаты па менскай Малінаўцы (Ясенінская акруга №100), сябра Партыі БНФ і руху "За свабоду" Юрась Меляшкевіч выступіў з крытыкай будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Кандыдат таксама прадставіў гледачам тэзісы "Народнай праграмы" - пакета рэформаў, падрыхтаванага аўтарытэтнымі экспертамі. Галоўны пункт - рынкавыя рэформы і рынкавая эканоміка ў Беларусі. #electby #БНФ2016 #выборы2016 #выбары2016