Чаму кіраваць БНФ не прыйшлі “маладыя ваўкі”? Размова з новым і старым лідарамі парты HD

03.10.2017
Новым кіраўніком Партыі БНФ абраны экс-кандыдат у прэзідэнты, намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў. За яго прагаласавала большасць дэлегатаў з’езду, што прайшоў у Мінску 30 верасня. Былы старшыня партыі Аляксей Янукевіч абраны намеснікам старшыні і адначасова ― кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года. Ці не азначае гэтая ратацыя, што намеснік прыйшоў проста “патрымаць месца” для цяпер ужо было кіраўніка партыі ― каб той змог наноў узначаліць партыю праз 2 гады? Якія змены чакаюць ПБНФ пасля абрання новага кіраўніка? Дзе новае партыйнае кіраўніцтва плануе знаходзіць сродкі для ўтрымання офіса партыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і яго намеснік Аляксей Янукевіч. Слухайце размову з Рыгорам Кастусёвым і Аляксеем Янукевічам у 15 гадзін адразу пасля выпуску навінаў.

Похожие видео

Показать еще