BLAGI MAT!!! - Знаёмыя словы (Пімен Панк) (Live! Дэбют ў Сядзібе БНФ)
Live! Дэбют гурту BLAGI MAT!!! на канцэрце ў Сядзібе БНФ з песьняй: "Знаёмыя словы (Пімен Панк)" У песьні выкарыстаны цытаты з твораў Пемена Панчанкі і Максіма Танка, перахлушаныя Ігарам (Зігзагам) Загумёнавым ручкай у падручніку ў школьныя гады. Тэкст песьні: Якія знаёмыя матныя словы Якая цудоўная родная мова І ўсё мілагучна да слыху майго І звонкая “бздзе” І густое “гаўно” Пімен Панк Пімен Панк Пімен Панк Пімен Панк Бля!!! Нясеш ты вялікую праўду народам магутная руская мова Нясеш ты вялікую праўду уродам матная руская мова Максім Танк Максім Панк Максім Танк Максім Панк Бля!!! Арыгінал цытат: 1. Якія знаёмыя назвы і словы Якая цудоўная родная мова І ўсё мілагучна да слыху майго І звонкая “дзе” І густое “чаго”. Пімен Панчанка 2. Нясеш ты вялікую праўду народам магутная руская мова Максім Танк http://vkontakte.ru/club4980053 Водзыў Вітаўта Мартыненкі: Ігар, на тым канцэрце я зьвярнуў увагу на гэтую песьню, але дзякую, што паглыбілі асэнсаваньне зьместу. Яна аказалася значна больш каштоўнай культураляґічна, бо пераасэнсоўвае рэальны нацыянальны досьвед. Вы тонка расставілі акцэнты рознасьці двух клясыкаў – Панчанкі й Танка. Абодва таленты, але адзін трывалы, другі падатлівы. Вы разабраліся яшчэ ў школе. А асабліва ў тэму вы ўпісаліся з-за пазначанай вышэй бадзягі вакол праблемы ліпавых Мартыненкаў. Дай Бог і вам дачакацца ліпавых Загумёнавых, бо гэта хоць і паскудна, але сьведчыць аб прыкметнасьці здзейсьненага чыну. Посьпехаў вам!