Дзень дзіцяці у Менску
У міжнародны дзень дзіцяці студэнты і вучні, актывісты "Моладзі БНФ" адзначылі Міжнародны Дзень дзіцяці. Акцыі адбыліся ў Менску, Маладзечна, Вілейцы, Баранавічах і Барысаве. У Менску акцыя адбывалася ў Гарадскім дзіцячым парку. Удзельнікі мерапрыемства раздавалі дзецям аранжавыя балёнікі, стужкі з сімволікай тэлеканала "Белсат". Больш дарослыя атрымалі дыскі і ўлёткі. Усяго было распаўсюджана больш за 600 камплектаў прадукцыі. Праз дваццаць хвілінаў да ўдзельнікаў падышлі супрацоўнікі міліцыі і спецназу, запатрабавалі разысціся і не парушаць грамадскі парадак. Затрымалі Паўла Чудука. Нягледзячы на тое, актывіст "Моладзі БНФ" лічыць акцыю пасьпяховай: "Вы б бачылі рэакцыю дзетак! Мы зрабілі ім сапраўднае сьвята. Людзі вырывалі балёнікі з рук, дзякавалі, пыталіся, што значыць "Белсат"." У Вілейцы, Маладзечна, Баранавічах і Барысаве адбыліся падобныя акцыі. У кожным з гарадоў моладзь раздавала балёнікі і іншую сувенірную прадукцыю. У Барысаве удзельнікаў акцыі старшыню Моладзі БНФ Андруся Крэчку і Валера Мядзьведзева затрымалі і даставілі у Барысаўскі РУУС, дзе склалі пратаколы затрымання і выняцця рэчаў. Паводле міліцыянтаў, прадукцыя з сімволікай "Белсат" забароненая, паколькі тэлеканал не мае афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі. Акцыя ў Вялейцы http://vialejka.org/2390-ryeklama-belsata-vyalejcy-fotaryepartazh.html Акцыя ў Менску http://www.svaboda.org/content/article/2059111.html