Ды-джэі Адраджэння HD
На першы занятак юбілейнага дзясятага сезону прыйшло больш за 20 чалавек. “Мы стварылі адукацыйную праграму для моладзі, наша задача – падрыхтаваць людзей, якія будуць здольныя рабіць нацыянальнае і духоўнае Адраджэнне паводле формулы “беларуская форма + хрысціянскі змест”, - зазначае вядоўца Павал Севярынец. - Пачатак курсаў быў пакладзены ў 1999 годзе ў «Маладым фронце», сярод нашых выпускнікоў – Наста і Зміцер Дашкевічы, Алег Корбан, Андрэй Кім, Барыс Гарэцкі, Дзяніс Садоўскі”. На першым занятку усім прысутным прапанавалі прайсці “тэст на беларускі IQ” – блок са ста пытанняў на розныя тэмы, ад “Хто аўтар беларускага гімну?” да “Колькі каштуе кілаграм бульбы?” Наступны занятак будзе называцца “Наша краіна, наш час, наш рух”. Ён пройдзе ў аўторак 18 лістапада ў 19:00 на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Ірына Арахоўская, Настасся Храловіч.