Народная выстава "Страху не было!"
Рымейк экспазіцыі "Народнай выставы", прысвечанай гісторыі адзначэння беларускага дня памяці продкаў адбыўся ў Мінску 5 лістапада. Выстава мае нагадаць нашым грамадзянам пра тыя часы, калі страху не было. Фотаздымкі з адзначэння ў розных гарадах Беларусі Дзядоў напрыканцы 80-х і напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя былі размешчаны на аўтобусных прыпынках вуліцы Маякоўскага, па маршруце шэсця да Лошыцкага яра, якое на наступны дзень, 6 лістапада правялі прадстаўнікі КХП-БНФ. Праект зладжаны ў межах кампаніі "Страху няма!". На фотаздымках паказаны вуліцы беларускіх гарадоў, на якія яшчэ ў часы існавання СССР выходзілі дзясяткі тысяч беларусаў, каб аддаць даніну павагі сваім загінулым у часы сталінскага тэрору суайчыннікам. Тады людзі не баяліся.