Валерий Дайнеко. Ой зіма, зіма

17.01.2019
Д. Долгалев - В. Петюкевич. Ой, зiма-зiма, беласнежная! Светлых сноў маiх ты не разганяй! Хай прыснiцца мне сонца весняе. Хай асвецiць мой запаведны край. Запаведны край - салаўiны гай. I дарога ўдаль у вянку бяроз. Запаведны край - белы-белы май. I каханых воч сiнi-сiнi плёс. Ой, зiма-зiма, беласнежная! Сцежачкi маёй ты не замятай! Хай бяжыць яна летуценная i вядзе мяне ў запаведны край. Запаведны край - зорны небакрай. Незямная даль, вечная вясна. Запаведны край, як нябесны рай, дзе пяе штодня Божая струна. Ой, зiма-зiма, беласнежная! Мне журбы-тугi ты не навявай. Днi халодныя не бязмежныя, абдыму я зноў запаведны край. Запаведны край. I дарога ўдаль.

Похожие видео

Показать еще