Ад смяротнага сну абуджайцеся! Вольга Кавалькова памяці ахвяраў рэпрэсіяў / Памяти жертв репрессий

30.10.2020
Верш Алеся Дудара – паэта, растралянага ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. У гэтую ноч карнікі расстралялі ва ўнутранай турме НКУС (сёння – будынак СІЗА КДБ) больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі і нацыянальных эліт. Край шумлівых лясоў... Край дрымотных балот... Край, адвечнаю крыўдай замучаны... Дзе над доляй людской плакаў сумны чарот Ды слязіліся вербы плакучыя. Уладаў хто хацеў гэтай сумнай зямлёй. Ўсе суседзі на ёй гаспадарылі - То спраўляў здзек і гвалт пан варшаўскі над ёй, То тапталіся боты баярына... І ляцелі вякі... І гаротны народ Вечна гнуўся пад цяжкай нядоляю... І марнеў сумны край - край лясоў і балот... Люд гібеў у нудзе беспатольнай. Час вялікі настаў... Загарэўся пажар... Зазвінелі палацаў ваконніцы... Ўсход агнямі прабіў цяжкі мур чорных хмар, Заглянула к нам раніцы сонца. І падняў галаву, разгарнуўся народ, Разгарнуў сваё цела сталёвае, І над сумнаю рэчкай шумлівы чарот Заспяваў, загудзеў песню новую. Над зямлёю паплыў новы, радасны, кліч: «Бедакі ўсяго свету, злучайцеся! Распаляйце ў душы слова вольнага зніч; Ад смяротнага сну абуджайцеся!» Новы выгляд прыняў край балот і лясоў, І здаецца мінуўшчына казкаю... І не льецца ўжо больш кроў гаротных сыноў Беларусі рабоча-сялянскае... 1924 Нашая старонка – https://bchd.info/ Падпісвайцеся на наш канал http://bit.ly/2MAXMYw Далучыся да нас у сацыяльных сетках FACEBOOK – http://bit.ly/2ZrgvaV VKONTAKTE – http://bit.ly/2TWYBfj OK.ru – http://bit.ly/33U8BKL INSTAGRAM – https://bit.ly/3cSa0oJ TWITTER – http://bit.ly/2PcdFXL Па ўсіх пытаннях – bchd.info@gmail.com #выборы2020 #Тихановская #БХД

Похожие видео