Концерт ансамбля "Сузорье" г. Бреста! HD HD

05.03.2017
Концерт ансамбля "Сузорье" г. Бреста! HD Народны ансамбль песні і танца “Сузор’е” быў заснаваны ў 1973 годзе на базе “Будаўнічага трэста № 8” г. Брэста. Заснавальнікам калектыва быў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Веніямін Дзмітрыевіч Васіленка. Першым балетмайстарам і пастаноўшчыкам танцаў быў Філімонаў Вячаслаў Прохаравіч, першым кіраўніком аркестровай групы -Шунькін Анатоль Якаўлевіч і канцэртмайстар-акампаніятар Кукушкін Васіль Якаўлевіч. Ганаровае званне “народны” калектыву было прысвоена ў 1975 годзе. “Сузор’е” - Лаўрэат Усесаюзных фестываляў народнай творчасці, Рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу “Зямля мая”, Лаўрэат Міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Алжыры. Сярод узнагарод - сярэбраны медаль ВДНГ СССР, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. З 1999 па 2004 год ўдзельнік і Лаўрэат Міжнароднага фестывалю народнай творчасці "Золотое яблоко" ў г. Краснадары і Дыпламант (ІІ месца) Рэспубліканскага галіновага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 105-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі ў 2009 г. у г. Мінску. Рэпертуар ансамбля разнастайны: беларускія, рускія, украінскія народныя песні, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі і карагоды, фальклорныя замалёўкі, творы савецкіх аўтараў і аўтарскія песні Васіленка В.Дз. У ансамблі беражліва захоўваюцца лепшыя традыцыі. Таксама ў калектыве выхавана ўсведамленне, што самаадданая праца асобнага выканаўцы-аснова агульнага поспеху. Таму ўсе разам перажываюць радасць творчай перамогі. Агульная творчая праца зраднілі людзей у калектыве. Для многіх ансамбль – неабходная, неад’емная частка жыцця. З самага заснавання ў “Сузор’і” працуе касцюмер Альшэўская М.А. Амаль 30 гадоў у калектыве інжынер В.Б. Верабей, тэхнiк У.В. Андрэйкавец, рабочы па складу В.В. Лівак. Больш за 20 гадоў удзельнічаюць у ансамблі старшы выкладчык С.Г. Козел, кладаўшчык Я.А. Карповiч, мастацкi кiраўнiк СДК Л.П. Васiльчук, штукатур А.М. Чыр і многія іншыя. Гэтыя людзі – энтузіясты самадзейнага мастацтва. Сёння мастацкім кіраўніком калектыву з’яўляецца Барысюк Сяргей Уладзіміравіч. Сяргей Уладзіміравіч-таленавіты чалавек, добры арганізатар, валодае майстэрствам зносін з людзьмі, чалавек мэтанакіраваны. Па- сапраўднаму адданы любімай спарве. Зараз у склад калектыва ўваходзіць 40 чалавек-рабочыя, служачыя, iнтэлiгенцыя, навучэнцы, студэнты. Калектыў мае неабходную матэрыяльную базу: пакой для заняткаў, музычныя інструменты, касцюмы. На працягу40 гадоў працы былі ў калектыва і пад’ёмы і спады, але заўсёды яго душой застаюцца людзі-энтузіясты самадзейнага мастацтва адданыя песні, музыцы і танцу.

Похожие видео