Зянон Пазьняк 15 снежань 2021 год (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту "Вольная Беларусь") HD
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/svedcannepraabavazak СЬВЕДЧАНЬНЕ ПРА АБАВЯЗАК Мы, беларусы, перажываем цяпер гістарычна небясьпечны пэрыяд, які можна параўнаць у нашай мінуўшчыне хіба што з канцом ХVІІІ-га тагоддзя -- падзелам Беларусі і Рэчы Паспалітай паміж імпэрскай Эўропай і імпэрскай Расеяй. Рэальна зараз адбываецца разбурэньне Беларускай дзяржавы. Разбураюць нашу краіну тыя ж самыя геапалітычныя актары (сілы) -- імпэрыялістычная Расея і саюзная Эўропа пад уплывам немцаў. Маем і кіруемага "Панятоўскага", і "Таргавіцу", і неразуменьне наступстваў. Вельмі небясьпечнае ў гэтым становішчы тое, што непрыяцелі разбурылі моцны арганізаваны беларускі нацыянальны супраціў і што ягонае месца мэдыйна заступіла зрусіфікаваная псэўда-альтэрнатыва, ськіраваная на Маскву і скарыстаная Эўразьвязам. Гэта прыводзіць да дызарыентацыі і дэзарганізацыі грамадзтва. Беларусам трэба гуртавацца зараз ва ўсім сьвеце ў розных формах па нацыянальных прынцыпах пад гасламі ўратаваньня Айчыны: -- Беларусь перад усім; -- Беларуская мова; -- Беларуская незалежнасьць; -- Беларуская свабода; -- Прэч лукашысцкі рэжым; -- Пуцінская Расея -- вораг Беларусі. Настаў вырашальны час. Цяперашнім беларусам выпаў лёс і абавязак ратаваць Айчыну. Памятайма пра прыярытэты стану. Калі будзе дзяржава Беларусь, калі будзе Беларуская мова, калі будзе незалежнасьць і свабода -- тыды стане магчымым усё астатняе. 15 сьнежань 2021 г. Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту Зянон ПАЗЬНЯК Поддержать нашу редакцию: Youtube - https://www.youtube.com/channel/UCxc7CIqITGW31AfUIgWQWYw/join Paypal - https://www.paypal.com/paypalme/ostoroznovirus Donationalerts - https://www.donationalerts.com/c/ostorojnuyvirus Donatepay - https://new.donatepay.ru/@ostorojnovirus Биткоин - bc1qndxcn2e6x3zwyp4n4wkw5yk2lqjnd60lwfj98j Donate.stream - https://donate.stream/ostorojnovirus Ko-Fi - https://ko-fi.com/ostorojnovirus Наши соцсети: Канал - https://t.me/Ostorojno_Virus Бот - https://t.me/Ostorojno_Virus_bot Instagram - https://www.instagram.com/ostoroznovirus/?hl=ru Почта - ostorojnuyvirus@protonmail.com #Беларусь #ЖывеБеларусь #ШОС #Тихановский #Новости #Протесты #манифест #Перамога #Акции #Штаб