Пазьняк - Расейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы HD
Текст: http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/akupacyadzen21-y Расейскія акупанты займаюць нашыя гарады і мясцовасьці пад выглядам манёўраў уздоўж мяжы з Украінай. Расейскія войскі ўжо па ўсёй Беларусі. Няма іх пакуль што толькі на поўначы Віцебскай вобласьці. Колькі жывой сілы акупантаў уламалася ў Беларусь пакуль што цяжка падлічыць. Тыдзень таму іх было 30 тысячаў. Вельмі шмат танкаў, ракетных установак, баявых машынаў пяхоты. На нашых аэрадромах ужо абселі дзясяткі сучасных ваенных расейскіх самалётаў і бамбавікоў. У Лунінцы і іншых месцах акупанты сталі будаваць казармы і дамы для афіцэраў. Гэта цяжкі ганебны час. Найбольш ганебнай ёсьць цішыня вакол расейскага ваеннага ўварваньня ў Беларусь. Адпор мусіў бы быць хуткі і моцны. Яго няма. І гэтая цішыня можа паставіць крыж на нашай дзяржаве. Лісты, якія мы (Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь") адаслалі ў Раду Бясьпекі ААН, па ўсёй Эўропе і па ўсім эўрапейскім друку ня будуць мець ніякага значэньня без адпору акупантам у Беларусі. Сталі чуваць разважаньні (такія тыповыя), што калі пасьля 20-га лютага расейцы ня вывядуць свае войскі зь Беларусі, то толькі тады можа пачацца партызанская барацьба, але не раней. Аднак адцягваньне барацьбы ня лепшы варыянт. Задача маскоўцаў была пад шум і прапаганду аб нападзе на Украіну ціха захапіць Беларусь. Яны ня зьнікнуць. Акупантаў трэба граміць адразу. Інтэрвэнцыя ідзе поўным ходам. Пасьля 20-га лютага частку войска расейцы перакінуць у іншае месца. Частка (палявыя гарнізоны, часовыя базы, дыслакацыі, артылкрыя, авіяцыя і г.д.) застанецца ў Беларусі. Да гэтага часу (калі ня будзем супраціўляцца) Захад нас можа прадаць канчаткова як тэрыторыю з насельніцтвам ня здольным да супраціву і згодным на няволю. Але ў Беларусі ёсьць людзі, што змогуць змагацца з ворагам за волю і свабоду нацыі. Не сумняваюся, што абарона будзе. Сам лёс народа гэтага патрабуе, каб мець будучыню. 7 люты 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту "Вольная Беларусь") Поддержать нашу редакцию: Youtube - https://www.youtube.com/channel/UCxc7CIqITGW31AfUIgWQWYw/join Paypal - https://www.paypal.com/paypalme/ostoroznovirus Donationalerts - https://www.donationalerts.com/c/ostorojnuyvirus Donatepay - https://new.donatepay.ru/@ostorojnovirus Биткоин - bc1qndxcn2e6x3zwyp4n4wkw5yk2lqjnd60lwfj98j Donate.stream - https://donate.stream/ostorojnovirus Ko-Fi - https://ko-fi.com/ostorojnovirus Наши соцсети: Канал - https://t.me/Ostorojno_Virus Бот - https://t.me/Ostorojno_Virus_bot Instagram - https://www.instagram.com/ostoroznovirus Почта - ostorojnuyvirus@protonmail.com Twitter - https://twitter.com/OSTOROZNO_VIRUS Facebook - https://www.facebook.com/ostorognovirus Резервный Youtube - https://www.youtube.com/channel/UCVV3SqxcA1cqK6Ryzu9ZjRw TikTok - https://www.tiktok.com/@ostorojno_virus #Беларусь #ЖывеБеларусь #ШОС