Пазьняк: «Турэмныя мэнгеле закасваюць рукавы»
Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць неабходным распаўсюджаньне інфармацыі пра галадоўку Сяргея Каваленкі. 11.04.2012 http://www.svaboda.org/content/article/24544790.html Пазьняк: «Турэмныя мэнгеле закасваюць рукавы. Афіцыйны заказ. Адказнасьць. Лячыць ад жыцьця. Але службовыя асобы, якія павольна забіваюць Сяргея Каваленку (і выканаўцы, і арганізатары), добра ведаюць тое, што яны яго забіваюць. Упэўненасьці ў беспакаранасьці ім надае маўчаньне запалоханага грамадзтва. Аднак гэта іх не ўратуе».... Завяршае свой артыкул Зянон Пазьняк наступнымі словамі: «Цяпер (і як заўсёды) важна, каб шырока распаўсюджвалася інфармацыя (у Беларусі і за мяжой) пра стан і змаганьне Сяргея Каваленкі, пра злачынныя дзеяньні рэжыму супраць яго асобы. Нельга дапусьціць каб рэжым заблякаваў інфармацыю і галасы пратэсту добрых людзей. Хацеў бы заклікаць салідарна жывых беларусаў і актыўныя групы грамадзтва падтрымаць справу распаўсюджваньня зьвестак пра Каваленку і далучыць свае словы ў абарону героя, выказаць пратэсты супраць рэпрэсіўнай мэдыцыны, супраць мэдычнага катаваньня Каваленкі, супраць гвалту над яго асобай, справядлівасьцю і свабодай»