VID_20211023_065315_561.mp4Групе Чорны Бусел прысвячаецца

23.10.2021
Групе Чорны Бусел прысвячаецца Чорны бусел ляціць, Па-над чорным АМАПам ляціць. Беларускі матыў Не разьбіць, не спыніць, не забіць. Хунта кроў праліла, Боль і горыч атруцілі глебу; Ды лунае над ёй, Бел-чырвоны ўсход на ўсё неба. Прыпеў: Маладосьць мая, Беларусь мая. Зброя партызан - Дрон ды тэлеграм. Мара партызан - Вольная зямля. Маладосьць мая, Беларусь мая. Наша памяць ідзе Там, дзе шлях партызанскі ляжыць, Не закрыць ў аўтазак, Не разьбіць, не спыніць, не забыць. Болю новых ахвяр Не даруем мы і не забудзем. А за тых, хто ў турме, Мы ў Пагоні, мы вольныя людзі! Чорны бусел ляціць Адганяючы крыльлем адчай І на шлях перамен Падымаецца вольны наш край. Чорны бусел ляціць Мы, браты ўжо цярпелі даволі, Абуджайся, народ, На змаганьне, да шчасьця, да волі ©Воля Вольная

Похожие видео