Беларусочка

22.10.2021
Зноў узносіцца над зямлёю Калакольны, прыгожы звон. І над мною, і над табою, Быццам вецер праносіцца ён. Над балотам, і лесам, і лугам, І над возерам, дакранаясь вады, Над сялянінам і яго плугам- Звон як птушка – склікае сюды. Сонца ўсходзіць тут і заходзіць, Асвяшчая краіну маю. Добра тут сустракаюць, праводзяць, А я аб гэтым песню пяю! Вось узняліся кветкі да сонца, І цудоўна пяюць салаўі, Вялізарныя рэкі, бясконца, Цягнуць у мора воды сваі.

Похожие видео