Не вам гасіць паходні, што распаліў жывы народ! | Не вам гасить пламя, которое зажег живой народ!

16.11.2020
Свабодныя @Купалаўцы чытаюць верш Янкі Купалы "Апекунам" (1909) https://belsat.eu/?p=1644522 Гэта выкрывальны зварот да цёмных постацяў з беларускай гісторыі, якія нагайкай і штыхом здушвалі памкненні беларусаў да вольнасці і незалежнасці. Прысвячаецца памяці Рамана Бандарэнкі – нявінна забітага ў сваім двары. І трудна ж, трудна, знаць, прыйшлося Шмялям струхлеўшага дупля, Як наша слова праняслося, Як наша дрогнула зямля! Загаманілі, зашыпелі Вось так, па-своему «вовсю». Яшчэ паказ — пазнаць на дзеле Ваўка, і ліса, і змяю. Няварта гэтак распінацца, Мае шмялькі, ў чужым вуллі. Зацесна вам у нашай хатцы — Гайда! туды, адкуль прыйшлі! Што вы прынеслі? Што?.. Загляньце Да беларуса сумных хат... З тых самых лык пляце ён лапці, Якія плёў сто год назад. Вы песню хочаце спаганіць, Якой адвечнасць не змагла, І свой паступак затуманіць Брахнёй — з дабра, а не са зла!.. Мы верым, што жывога слова Не пойме цёмны ваш хаўрус, Але у дружбы вашай сковы Ўжо не паверыць беларус. Як трутні, ласыя на соты, Вы к нам прыйшлі ў гадзіну бед; Чуць толькі сталі да работы, А груганам гатоў абед. Цямніц і вісельняў асновы, Слугі нагайкі і штыха, Сумленне, край прадаць гатовы За бліск нагруднага значка. І з думкай носячысь шалёнай, Вы! вы! жадаеце з людзей, Каб вам паверылі мільёны, Каб вам карысны стогн гудзеў. Не вам, не вам! гасіць паходні, Што распаліў жывы народ! І праўда возьме верх нязводне: Такі ўжо сонца вечны ход. Это обращение к мрачным фигурам белорусской истории, которые кнутом и штыком подавляли стремление белорусов к свободе и независимости. Посвящается памяти Романа Бондаренко, невинно убитого у себя во дворе. Нашая старонка – https://belsat.eu/ Расклад новых выданняў – https://belsat.eu/schedule Падпішыся на нашыя каналы Belsat News – https://goo.gl/fe2Lw9 Вот Так – http://goo.gl/Kra6Qf Белсат Life – https://goo.gl/qSjU7a Белсат Гісторыя – https://goo.gl/cfiYTj Белсат Музыка – https://goo.gl/NDB5oB Biełsat po polsku – https://goo.gl/4LdFdG Belsat in english – https://goo.gl/mtBQvM Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску Instagram – https://goo.gl/Vsuix6 Facebook – https://goo.gl/nWYVXF Vkontakte – https://goo.gl/vvwJyJ Twitter – https://goo.gl/CbSrPA Odnoklassniki – https://goo.gl/sXdZ4p Telegram – https://goo.gl/jMMQAc TikTok – https://vm.tiktok.com/HDLu8w/ По-русски Instagram – https://www.instagram.com/vottaktv/ Facebook – https://www.facebook.com/vot.tak.belsat/ Vkontakte – https://vk.com/vottak_belsat Twitter – https://goo.gl/J4wpAg Po polsku Facebook – https://goo.gl/b7VuoV Twitter – https://goo.gl/rmvobb In english Twitter – https://goo.gl/P3H5Qp Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com #Купалаўцы #вершы #пратэсты

Похожие видео

Показать еще