"Песняры" - Балада аб мацi (1975)

23.04.2010
Словы Аркадзя Куляшова Музыка Ігара Лучанка http://www.pesnyary.com/song-10.html На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты, На шчасце і ўдачу пасеяла маці зярняты. Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу, Сын прыдзе з паходу, са славаю прыйдзе з паходу. Дарэмна ўздыхала, чакала і шчасця, і долі: Упалі зярняты на камень шчарбаты ў полі. На камень упала цярплівая маці ў знямозе, У роспачы скардзіцца стала знаёмай дарозе: "Пачуй мае словы, улашчы свой камень суровы. За гэта вярбою гатовая стаць над табою". Сказала дарога ёй: "Скардзішся, маці, дарма ты. Не ўзыдуць зярняты, бо палі на камень шчарбаты. Не першая ты каля камню заходзішся з жалю: Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі! На нашыя нівы яго закацілі чужынцы, Чужы і маўклівы, даўно ён ляжыць пры гасцінцы". З дарогі ўставала, як каменю маці казала: "Вады табе мала і матчыных слёз табе мала! Цяпер я крывёю сваёю цябе заклінаю: Не стану зямлёю, а каменем стану сама я!" І тройчы такою кляцьбою той камень пракляла. Стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала. На камні былым пры дарозе ўзыходзяць зярняты. Вяртаецца сын па дарозе з паходу дахаты.

Похожие видео