"N.R.M." - Вайна (2003)
http://en.wikipedia.org/wiki/N.R.M. Мы рушым на захад, мы крочым на ўсход - Куды загадаюць нам. Халодным паглядам сталёвых вачэй У твары глядзіць вайна. Ззаду агонь, наперадзе тыл. Абвугленая вясна. Мы крочым няспынна - напрамак адзін. Напрамак адзін - вайна! Пануе над выпаленай зямлёй, Ціснецца ў думкі і сны Халодны бязлітасны механізм - Тупая машына вайны. Яна падначальвае нас сабе, Душы нішчыць яна. Наш боль, наш роспач, страх няўзнак - Тут гаспадарыць вайна! Прыпеў: Паслухай, брат, Мне б азірнуцца, убачыць знаёмыя вочы... Я веру, брат, Нам не вярнуцца з гэтае ночы! Мне мая зброя рукі пячэ, Я б кінуў яе і пракляў, Але ў жаўнера на кожнай вайне Ёсць абавязак страляць. Ёсць абавязак страляць у людзей, І гэты закон не змяніць. Ёсць у нас права - права на смерць Недзе прасіць у агні.