JOY DIVISION - Shadowplay

23.02.2009
Joy Division (Джой Дывіжн) — рок-група, утвораная ў 1976 годзе ў Салфардзе (па-ангельску: Salford), Вялікі Манчэстэр (па-ангельску: Greater Manchester). Адны з заснавальнікаў пост-панка. Распалася ў траўні 1980 пасля самазабойства вакаліста і аўтара песень Ена Кёрціса (па-ангельску: Ian Curtis, у іншай траскрыпцыі — Ян Кёрціс). Удзельнікі групы, празь некалькі месяцаў, утварылі вядомую групу New Order, якая існуе і па гэты дзень (2006). Нягледзячы на сярэдні поспех і выпуск толькі двух альбомаў за час існавання, Joy Division лічацца адной з самых памятных, наватарскіх і ўплывовых груп свайго часу. Шматлікія лічаць Joy Division змрочнай і дэпрэсіўнай групай, што адмаўляецца музыкамі і іх знаёмымі. Joy Division і Ен Кёрціс паўплывалі на вялікую колькасьць груп і музыкаў, сярод якіх U2, The Smashing Pumpkins, Трэнт Рэнзар (Nine Inch Nails), Роберт Сміт (The Cure). Значэнне Joy Divison навочна паказвае выбар лепшых сьвяточных песень усіх пор (all-time Festive 50), складзены Джонам Пілам на брытанскім радыё напярэдадні зьмены тысячагоддзя па выніках галасавання слухачоў. На першым месцы апынулася кампазіцыя "Atmosphere", на трэцім "Love Will Tear Us Apart", і яшчэ тры песні Joy Division трапілі ў топ 50.

Похожие видео