Мяккая сіла: эксперымент Vulica Brasil | Міла Котка & Даніла Теофіла Коста | TEDxNiamiha HD
Беларуска і бразілец распавядаюць адну гісторыю на дзвюх мовах, і кожны дадае да сюжэта ўласныя назіранні. Бо кожны са спікераў робіць сваю частку працы ў беларуска-бразільскім праекце Vulica Brazil, які пераўтварыў аблічча беларускай сталіцы. Як атрымалася неверагоднае: не толькі мабілізаваць прыхільнікаў вулічнага мастацтва сярод студэнтаў і артыстаў, але і знайсці падтрымку чыноўнікаў, банкіраў, бізнесоўцаў? Запрасіць распісваць мінскія муры самых знакамітых бразільскіх мастакоў? Стварыць на адной з мінскіх вуліц самы вялікі мурал у свеце? Міла Котка і Даніла Теофіла Коста сцвярджаюць, што для змен у звычаях ёсць універсальны сродак: мяккая сіла. А муралы Vulica Brazil – толькі адзін з прыкладаў ўвасаблення гэтай сілы. Міла Котка - супрацоўнік Пасольства Бразіліі ў Мінску, прадзюсер і куратар некамерцыйнага праекта Міжнароднага фестывалю урбан-арта Vulica Brasil. Скончыла журфак БДУ, курсы BBC І Deutsche Welle, працавала журналісткай на «Еўрарадыё», мае ступень інструктара па капаэйры (бразільскае нацыянальнае бойкавае мастацтва, якое спалучае ў сабе элементы танца, акрабатыкі і гульні). Даніла Теофіла Коста - першы сакратар і культурны аташэ Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь. Менавіта яму належыць ідэя правядзення фестывалю Vulica Brasil ў Мінску. Фестываль прайшоў тройчы, пакінуўшы пасля сябе цэлыя стрыт-арт маршруты на цэнтральных гарадскіх вуліцах: Кастрычніцкай, Нямізе, Кальварыйскай, Калініна і Энгельса. This talk was given at a TEDx event using the TED conference format but independently organized by a local community. Learn more at https://www.ted.com/tedx