калядны фэст-2008. Белсат.
Працягваем сваю рубрыку "Назад у мінулае"! І нагадваем, з чаго ўсё пачыналася... Другі КАЛЯДНЫ ФЭСТ адбыўся ў вялікім клубе "Рэактар", бо "Стэп", у якім прайшоў першы фэст, не здолеў змясціць усіх жадаючых. Паралельна ў гэты ж дзень у 2008 годзе былі канцэрты 2 вядомых айчынных гуртоў: "Палац" і "Троіца". І, нягледзячы на гэта, нават месца на танцполе "Рэактара" хапала не ўсім. Штогадоваму шоу "Калядны фэст" спаўняецца 10 гадоў! У юбілейным канцэрце возьмуць удзел гурты "Стары Ольса", Gods Tower, "Палац", "Адарвірог", "Яварына", Pawa і Trollwald. “Калядны фэст” святкуе сёлета сваё дзесяцігоддзе! За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай нашай музычнай культуры. “Наш фэст з’яўляецца спробай беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым, — распавялі арганізатары мерапрыемства. — Канцэптуальна юбілейны фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, мы збіраем найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі. Але ўпершыню за 10 гадоў выступіць адзін з лепшых фолк-метал-гуртоў GODS TOWER. Нас даўно прасілі іх запрасіць, і вось, наша агульная мара здзейсніцца. Прыемна радаваць і цікавымі адкрыццямі — такімі, як малады гурт “Адарвірог”. Таксама сыграе “Яварына” — удзельнік першага “Каляднага фэсту”. І, натуральна, да нас далучацца нашы сябры і пастаянныя ўдзельнікі, а як жа без іх — “ПАЛАЦ” “СТАРЫ ОЛЬСА”, PAWA, TROLLWALD. Вядучым фэсту будзе вядомы музыка і дудар Зміцер Сасноўскі. І, вядома, будуць танцы, конкурсы, святочныя падарункі і шмат іншых цікавостак!” Юбілейны “Калядны фэст” пройдзе 25 снежня ў клубе Re:Public. Пачатак — 17:30, Кошт квіткоў — 15 - 25 руб. (танцпол), 30 руб (месца за столікам). Удзельнікі: "Стары Ольса", Gods Tower, "Палац", "Адарвірог", "Яварына", Pawa, Trollwald. Інфалінія: 29 8517706, 44 5517706. Адзначым Каляды разам!