Архітэктура Беларусі: Жыліцкі палац – Беларускі Версаль у Жылічах/ Карані і вытокі – Добры канал
Працягваем нашую вандроўку па вёсцы Жылічы, што знаходзіцца прыблізна ў 180-ці кіламетрах на Паўднёвы Ўсход ад беларускай сталіцы прыблізна пасярэдзіне паміж Бабруйскам і Рагачовым. Спасылка на папярэдняе відэа: https://youtu.be/6G4Xx8MV3hU. Сёння ў відэа – архітэктура Беларусі. Настаў час паразмаўляць пра абставіны ўзнікнення галоўнай гістарычнай адметнасці гэтага населенага пункта – Жыліцкага палацава-паркавага комплекса, які нават у неблагім стане захаваўся да нашага часу, пра гісторыю шляхецкага рода Булгакаў і ўзнікненне іх герба “Сыракомля”. Род Булгакаў быў вядомы на беларускіх землях з даўніх часоў. Што цікава, гучанне іх прозвішча як бы намякае на татарскія карані, але пры гэтым свой радавод яны выводзілі ад легендарнага рыцара Сыракомлі, у гонар якога быў названы і шляхецкі герб, якім яны, уласна, карысталіся. Парадокс заключаецца ў тым, што Сыракомля ўласна і адзначыўся на вайне з татарамі. Паводле легенды гэта адбылося ў 1399-ым годзе ля ракі Ворскла. Там зыйшліся войскі вялікага князя Літоўскаг