Жалезны век на Беларусі (БЕЛ). Старажытныя багі. Святы нашых продкаў. HD

11.07.2021
Наш канал в социальных сетях: https://vk.com/wsewsem Цяпер людзі рабілі зброю і прылады працы з металу: спачатку з медзі, потым з больш моцнага сплаву медзі з волавам, які называўся бронзай. А тры тысячы гадоў таму жыхары Беларусі навучыліся здабываць з балотнай руды жалеза. Яно хутка замяніла і камень і бронзу. Зразумела, чаму тыя часы назвалі жалезным векам. Жалезнымі прыладамі было зручней працаваць на зямлі, і земляробства зрабілася галоўным заняткам чалавека. Каб падрыхтаваць дзялянку да сяўбы, высякалі кавалак лесу, чакалі пакуль дрэвы высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел быў добрым угнаеннем. Некалькі гадоў такая дзялянкадавала неблагі ураджай. Тагачасныя людзі сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, лён, гарох, боб. А вось смаку бульбы не ведалі. Нам здаецца, што бульба, з якой беларусы умеюць гатаваць столькі смачных страваў, расла ў нас заўсёды. Але у сапраўднасці яе прывезлі з Амерыкі толькі шэсць стагоддзяў назад, а ў Беларусі яна з’яввілася яшчэ пазней. За тысячы гадоў вельмі змяніліся не толькі прылады працы, але і чалавечыя сялібы. Яны, як і даўней, стаялі на рачных берагах, ды ўжо былі абкружаныя ровам і валам. па вале ішоў высокі частакол з бярвення. Гэтак продкі бараніліся ад нападу ворагаў. Такое паселішча называецца гарадзішчам. На гарадзішчы стаялі драўляныя будыніны, падобныя на цяперашнія старыя вясковыя хаты. Тут жылі некалькі вялікіх сем’яў – род. Суседнія роды аб’ядноўваліся у племя. У старажытных беларусаў існаваў такі звычай. Калі хлопчык вырастаў, яго чакала нялёгкае выпрабаванне. Каб мець права называцца мужчынам, ён павінен быў пераплысці хуткую ды глыбокую раку, здабыць на паляванні тура, мядзведзя або зубра, распаліць пад дажджом вогнішча. А яшчэ сапраўдны мужчына мусіў абавязкова ведаць, кім былі ягоныя дзяды, прадзеды і прапрадзеды. Таго, хто не ведаў часам нават выганялі з сялібы, бо лічылася, што такі бяспамятны чалавек лёгка можа зрабіцца здраднікам. Людзі ў тым далёкім часе верылі, што побач з імі – на зямлі, у небе і пад зямлёю – жывуць розныя багі. У іх прасілі дапамогі на полі, на рыбнай лоўлі і на паляванні. З багамі трэба было жыць у добрай згодзе. Яны маглі паспрыяць чалавек, а маглі ўгнявіцца і паслаць неўраджай, хваробу або, напрыклад, засеяць поле каменнем. Галоўны бог меў некалькі імёнаў, але найчасцей яго называлі Род. Ён гаспадарыў на зямлі і ў небе, кіраваў вятрамі і рухам сонца і зорак. Грозным нябесным богам быў Пярун. Яго ўяўлялі волатам з сівымі або вогненна-рудымі валасамі і барадой. Ў руках ён трымаў лук і стрэлы-маланкі. Гэты бог пасылаў на зямлю навальніцы і дапамагаў воінам перамагчы ворагаў. Ягонае імя засталося у беларускай мове. Цяпер яно азначае аглушальны ўдар грому. Продкі верылі ў многіх багоў. Багіню ўраджаю яны ласкава звалі Цёцяй. Бог Вялес клапаціўся пра свойскую жывёлу. Тур наглядаў за дзікімі звярамі і мог дапамагчы паляўнічым. Зюзя марозіў марозам. Майстры кавальская справы сябравалі з богам агню Жыжалем. Прадзеды ўмелі працаваць, умелі і весяліцца ў святочны дзень. Найвесялейшым

Похожие видео

Показать еще