А хто там ідзе? Беларусы! Чытаюць верш Багінская, Такінданг, Шаўчук, Ждановіч, Чарапко HD

05.07.2021
Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - https://byculture.org/donate - Людзьмі звацца! Пра гэта пісаў больш за сто год таму Янка Купала. Пра гэта і сёння мараць мільёны беларусаў! Акцёр Аляксандр Ждановіч, які ў вобразе Маляваныча закалыхаў не адно пакаленне беларусаў, нязломная спадарыня Ніна Багінская, якая бясконца працягвае шыць нашыя сцягі, Юля Шаўчук, стваральніца сучаснай версіі карціны Хаіма Суціна “Ева”, узятай у палон у мінулым годзе, Андрусь Такінданг, асветнік, мастак і музыка гурта "Рэха", і Ілля Чарапко, фронтмэн культавага гурта "Петля Пристрастия" — разам прачыталі верш Янкі Купалы “А хто там ідзе” з нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры. Нашыя смелыя творцы, нашыя неверагодныя беларусы! Нагадаем сабе пра нашую годнасць! Далучайцеся! Запісвайце верш і публікуйце з тэгам #by_culture Раздрукоўвайце і дзяліцеся з суседзямі — плакаты з вершам можна знайсці на https://byculture.org/week Заклікайце да флэшмоба замежных сяброў — на адмысловай старонцы тыдня культуры можна знайсці верш на іншых мовах: https://week.byculture.org Сачыце за нашымі сацсеткамі — мы падрыхтавалі для вас шмат цікавага на гэты тыдзень! *** А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках у крыві, на нагах у лапцях? — Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць на паказ сваю? — На свет цэлы. А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? — Бяда, гора. А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца. - Мы ў сацсетках: Telegram - https://t.me/by_culture Facebook - http://bit.ly/by-culture-fb Instagram - http://bit.ly/by_culture_insta Youtube - http://bit.ly/youtube-byculture #BY_CULTURE

Похожие видео

Показать еще