Купалаўцы — А хто там ідзе? | Купаловцы — А кто там идёт?

06.01.2021
Жыццядайны рэп з міксу культавых вершаў беларускіх класікаў у выкананні @Купалаўцы https://belsat.eu/?p=1675032 Фільм "ЧынЧыны ў краіне цудаў" глядзіце па спасылцы https://youtu.be/F5JesNI-nbI Музыка: Vital Kuleuski, Міхась Зуй Словы: Янка Купала, Якуб Колас, Ларыса Геніюш Аранжыроўка, звядзенне, майстарынг: Vital Kuleuski Рэжысёр: Андрэй Кашперскі Аператар: Данііл Гаёў Мантаж: Андрэй Кашперскі Выканаўцы: Купалаўцы Я. Купала “Хто там ідзе?” Я. Колас “Кіньце смутак” Я. Купала “Жар ня згас” Л. Геніюш “Беларуска” Я. Купала “Ворагам беларушчыны” Я. Купала “Гэй, наперад!” А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках ў крыві, на нагах у лапцях? — Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць на паказ сваю? — На свет цэлы. А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? — Бяда, гора. А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца. А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы Плюньце, хлопцы! Заспявайма, Каб аж вокны задрыжалі! Ва ўсе грудзі загукайма, Каб і думкі паўцякалі! Ці ж мы будзем вечна гнуцца, Апускаць бязвольна рукі? Няхай слёзы больш не льюцца, Няхай нас не знаюць мукі! За работу жыва, жыва! Каб нас доля не ўшчувала, Каб не сохла наша ніва, Каб нуда нас больш не гнала! Цяжка, горка мы жылі З году ў год, ад веку к веку, Столькі на сваёй зямлі Церпім, выцерпелі зьдзеку! Хто змагаўся, а хто спаў, Хто ліў сьлёзы, хто сьмяяўся, Ды з нас кожны не прапаў – Тым, чым быў, далей застаўся. Хай там віхры стрэхі рвуць, Хай там ёрмы чэшуць злыдні, – Нашы праўды не памруць, Ночы царстваваць абрыдне. Ў сэрцах нашых жар ня згас – Бухне ў сьвет калісь яскрава, Бо наперадзе йшчэ ў нас Барацьба, жыцьцё і слава! Калі цябе, мілы, Краіна пакліча за родны змагацца парог, то суму ня будзе ў мяне на абліччы, ні страху ня будзе ў грудзёх. Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай ніколі тады ня здрыгне, а буду ня менш за цябе я адважнай, каб сілы дадаці табе. Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім, як і сэрца найлепшых сыноў, гарыць то-ж каханьнем для роднай старонкі і спадчыны нашых дзядоў Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую, каня накармлю, напаю, – і так абаронім, засеем, збудуем Беларусь дарагую сваю. Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай, як сіняе сталі мяча, заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат. Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай, як сіняе сталі мяча, заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат. Напасцю, лаянкай напраснай Грудзей не варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць! К свабодзе, роўнасці і знанню Мы працярэбім сабе след! І будзе ўнукаў панаванне Там, дзе сягоння плача дзед! Гэй, наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор, Годзе млеці ў паняверцы; Гэй, да сонца! гэй, да зор! К новай долі шлях нам ляжа, Як на небе Млечны Шлях, Слова, дум ніхто не звяжа, Жыць, цярпець н

Похожие видео

Показать еще