Вольны хор — Дзе мой край (альбом «Годныя песні») HD
Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падпіску: https://www.youtube.com/channel/UCq73t6Go8XfsyArFp7M1Jlw/join «Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў. Спампаваць спеўнік «Годныя песні» з нотамі, акордамі і словамі песняў, якія выконвае «Вольны хор», можна тут: https://symbal.by/t/speuniki/ Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Spotify, Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music: https://ffm.to/hodnyjapiesni Тэкст песні (музыка Змітра ВайцюшкевічаРавeнскага, словы Уладзіміра Караткевіча): Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро. Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель… Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе. Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры, Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў, Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, І бары‑акіяны, і неба — разлівы ільноў. Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі‑хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч. Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі, Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары, А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі, Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары. Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок. Тая гордая мова, якую і тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок. Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць, Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць. Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе. Мы клянёмся табе, што ніколі, Ніколі, Ніколі, Так, Ніколі не кінем, Не кінем, Не кінем цябе. Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду: https://instagram.com/symbalby/ https://facebook.com/symbalby/ https://t.me/symbalby https://twitter.com/symbalby https://vk.com/symbal_by https://ok.ru/symbalby https://youtube.com/symbalbybelarus https://tiktok.com/@symbalby
Похожие видео
Показать еще