Андрэй Мельнікаў - Краіна нараджэння (словы Марка Шагала, пераклад Рыгора Барадуліна)
Сачыць за творчасцю Андрэя Мельнікава можна праз: ФБ https://www.facebook.com/andreymielnikaw/ ВК https://vk.com/andrey_mielnikaw Instagram https://www.instagram.com/andrey_mielnikaw/ TikTok https://vm.tiktok.com/ZMLE3wy9w/ Слухаць песні: Soundcloud https://soundcloud.com/andrey-mielnikaw Youtube Music https://music.youtube.com/channel/UCMvf3Kww2wF8cNedoPHujIg Spotify https://open.spotify.com/artist/105obDVVmLWgGPk5vWS8n6?si=QAmAC_sET_Ka1keLmyDR6Q Deezer https://www.deezer.com/us/artist/92081832 Набыць альбом можна праз: Apple Music https://music.apple.com/by/artist/andrej-mielnika%C3%B9/1509226666 Amazon https://www.amazon.com/s?k=Andrej+Mielnika%C3%B9&i=digital-music&search-type=ss&ref=ntt_srch_drd_B087D4HCQX Наш канал на Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCQg1rgBNL3Jar67KiV0QfXw І зноў прыходзіць да мяне у госці поўня з той краіны, мне сцяг з чырвонай палатніны на нашай вуліцы в’ецца ў сне. Там свет абноўлены, імкне адтуль вятрэц на крылах лёгкіх, там сем’яў блізкіх і далёкіх згулі вяселлі без мяне. Я чую радасць галасоў, з якой жыццё прыймаюць людзі, што імі вызвалена ў гудзе агнём вінтовак і прамоў. О хмара, злітуйся ў бядзе, прыймі мяне ў свае вышыні! Я чую, голас долу стыне званоў, і дым з дамоў ідзе. Мой рот сказацьме слова ім. Мой край, засыпаны снягамі, пакуль мяне нясе дыханне, мая душа з табой ва ўсім. Я ў фарбах апяваў цябе, ці спадабаў ты песню тую? Мой голас сам сябе ратуе, як я, стаміўшыся ў журбе. Маўчыш ты, ці хочаш, мая краіна, каб сэрца маё разламілася мабуць? Каб ва мяне варыўся няспынна агонь, а табе засталася набыць? Я апяваў да стому воч тваіх людзей, лясы, паляны, твой твар твару як апантаны, благаслаўляю дзень і ноч… Ты крыўду маеш, мая краіна? Як ў бутлі вада, я перад табою адкрыты, даўно ўжо ты кінула сына у чуж-чужыну, наталіўшы тугою. І кроў замроеную табе я пашлю, дыханне маё слязою сцячэ, паветра блакіт развее, ляжаць буду ціха вязнем спакою. Спаць вечна прыб’юся да роднага схілу, і попелам ты мне пасыплеш магілу. #шагал#барадулін