Выступ старшыні БНФ Рыгора Кастусёва як госьця на ІІ форуме дэмакратычных левых сілаў

08.02.2021
Учора, 7 лютага, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з вітальным словам у якасьці госьця на другім форуме дэмакратычных левых сілаў "За роўнасьць і сацыяльную справядлівасьць". Вітаючы дэлегатаў сходу партыяў левага кірунку, старшыня БНФ сказаў: - Паважаныя сябры, паважаныя калегі! Дазвольце мне асабіста і ад імя партыі БНФ дазвольце прывітаць вас, удзельнікаў другога форуму левых дэмакратычных сілаў, пажадаць вам посьпеху і плённай працы на карысьць нашай роднай Беларусі [апладысменты]. Палітычнае падзяленьне на левых і правых, якое ўпершыню ўзнікла ў часы Велікай Французскай рэвалюцыі не надта пасуе для нас з вамі, для сучаснай Беларусі. Сёньня мы ўсе разам змагаемся за палітычныя і сацыяльныя свабоды грамадзян нашай краіны. Заля вітала выступ Рыгора Кастусёва воплескамі і споклічамі "Жыве Беларусь!"

Похожие видео

Показать еще