Беларуская мова робіць нашае жыццё каляровым | Беларуский язык делает нашу жизнь цветной
Свабодныя @Купалаўцы павіншавалі беларусаў з Днём роднай мовы. Адмыслова да гэтага дня яны прачыталі верш Рыгора Барадуліна "Беларускае слова" (1995) https://belsat.eu/?p=1714649 Беларускае слова ад спеву, Бо спявае ў ім даўніна. Беларускае слова ад гневу, Ад Ярылы, ад Перуна. Беларускае слова ад ласкі — Сведчаць вусны ды салаўі, — Не наймаліся ні ў падпаскі, Ні ў падбрэхічы, ні ў халуі. Беларускае слова ад злосці Да няпрошаных прыбышоў, Асалоду п’е з чараў мілосці, Медавуху духу — з каўшоў. Беларускае слова ад славы, Ад ракі, дзе светлае дно. Госці ўстануць з застольнай лавы, Як у хату зойдзе яно. Беларускае слова ад Бога. Слову нашаму Бог дапамог. Хто не любіць яго, ад таго Назаўсёды адвернецца Бог! Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Международный день родного языка отмечается во всем мире 21 февраля. В этот день в 1952 году были убиты пять студентов, которые боролись за придание бенгальскому языку статуса государственного в Пакистане, восточная часть которого позже стала независимым государством Бангладеш. Нашая старонка – https://belsat.eu/ Расклад новых выданняў – https://belsat.eu/schedule Падпішыся на нашыя каналы Belsat News – https://goo.gl/fe2Lw9 Вот Так – http://goo.gl/Kra6Qf Белсат Life – https://goo.gl/qSjU7a Белсат Гісторыя – https://goo.gl/cfiYTj Белсат Музыка – https://goo.gl/NDB5oB Biełsat po polsku – https://goo.gl/4LdFdG Belsat in english – https://goo.gl/mtBQvM Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску Instagram – https://goo.gl/Vsuix6 Facebook – https://goo.gl/nWYVXF Vkontakte – https://goo.gl/vvwJyJ Twitter – https://goo.gl/CbSrPA Odnoklassniki – https://goo.gl/sXdZ4p Telegram – https://goo.gl/jMMQAc TikTok – https://vm.tiktok.com/HDLu8w/ По-русски Instagram – https://www.instagram.com/vottaktv/ Facebook – https://www.facebook.com/vot.tak.belsat/ Vkontakte – https://vk.com/vottak_belsat Twitter – https://goo.gl/J4wpAg Po polsku Facebook – https://goo.gl/b7VuoV Twitter – https://goo.gl/rmvobb In english Twitter – https://goo.gl/P3H5Qp Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com #купалаўцы #мова #бчб