Беларуская мова ў Царкве. На балючыя пытанні пра беларускую мову адказаў протаіерэй Сергій Гардун

22.04.2016
У пачатку красавіка беларусы развіталіся з апошнім народным паэтам нашай краіны – Нілам Гілевічам, які прысвяціў сваё жыццё адраджэнню беларускага слова, нашай мове. Паніхіда па пісьменніку адбылася ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска. Шмат слоў у гэты дзень гучала з амвона ад грамадскіх дзеячаў пра важнасць захоўвання роднай мовы. Сёння сітуацыя з беларускай мовай далёка ад нармальнай – яе любяць, называюць роднай, афіцыйна яна з’яўляецца адной з дзяржаўных моў, але размаўляюць на ёй адзінкі…Тым не менш, цікавасць да сваіх каранёў расце - беларусы вандруюць па свеце, знаёмяцца з рознымі культурамі і так ці інакш задумваюцца пра сваю ўласную нацыянальную адметнасць, калі узгадваюць непаўторную беларускую мову, пачынаюць яе вучыць і ўжываць. Але, не знаходзячы падтрымкі дзяржавы і грамадства ў сваіх намаганнях, моладзь пачынае ствараць і шукаць альтэрнаўтыўныя беларускамоўныя суполкі… ведаючы гэта, розныя палітычныя і рэлігійныя арганізацыі добра навучыліся выкарыстоўваць беларускую мову ў сваіх карыслівых мэтах. Пра гэта важна казаць, гэта важна разумець, каб беларуская мова не стала сродкам распальвання канфліктаў паміж суайчыннікамі. Якая мова – родная? Як сёння любіць беларускую мову і праз гэта набліжацца да Хрыста, да любові да бліжніх? Чаму хрысціянін павінен спрыяць развіццю нацыянальнай культуры? Як атрымалася, што наша грамадства ў большасці сваёй не беларускамоўнае? Якія міфы пра беларускую мову трэба ведаць, каб не даць сабе падмануць? На гэтыя і іншыя балючыя пытанні пра беларускую мову Sabor.by папрасіў адказаць клірыка мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, члена Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, протаіерэя Сергія Гардуна.

Похожие видео