Хто галоўны ў Касцёле ў Беларусі? | #митрополит #архиепископ Станевский. #костёл HD

15.09.2021
Дзякуючы навіне аб прызначэнні ў беларускім Касцёле новага мітрапаліта, католікі ізноў прыцягнулі да сябе ўвагу грамадства. Прагучала шмат каментароў і немала прагнозаў адносна ролі касцёла ў Беларусі. У іх, як правіла, новапрызгачанага мітрапаліта называлі кіраўніком касцёла. А гэта не цалкам карэктна. І вядома, не толькі таму, што кіраўніком Касцёла быў і ёсць Хрыстос, але да таго ж, што мітраполія касцёла у Беларусі складаецца з чатырох асобных дыяцэзій, а кожная з іх мае свайго самастойнага біскупа, які беспасрэдна падпарадкоўваецца толькі папу рымскаму. Інакш кажучы, мітрапаліт не мае ніякой кіруючай улады ў трох іншых дыяцэзіях, апроч сваёй архідыяцэзіі Мінска-Магілёўскай. Гэта думка адпавядае канону 436 з КПК - прапісанае заканадаўства Касцёла. Гаворачы простай мовай, улада мітрапаліта ў адносінах да іншых біскупаў і дыяцэзій ёсць толькі такая: - калі біскуп знікні больш, чым на поўгады з дыяцэзіі, то ён мае права павядоміць аб гэтым Ватыкан; - калі ў нейкай дыяцэзіі неправільна будуць пераказваць сэнс Евангелля, то таксама мае абавязак інфармаваць Ватыкан; - калі Ватыкан накажа, то мае права візітаваць (праверыць) дыяцэзію; - калі ў надзвычайных выпадках месца біскупа стане свабодным, то мае абавязак дапамагчы ў часовым вырашэнні гэтага пытання; - мае права ініцыяваць сабранне сіноду - агульнага сабрання усіх прадстаўнікоў з усіх дыяцэзій касцёла. Безумоўна, большасць грамадства хацела б пачуць адказ на пытанне, так хто ж найважнейшы на сёння ў Касцёле беларускім? Калі мітрапаліт не мае ўлады над іншымі біскупамі, то можа ў такім выпадку ёсць важнейшы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч? Важныя і той і той, з тым, канешне, можна меркаваць, што ў кантактах з дзяржавай рэпрэзэнтантам Касцёла хутчэй будзе Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Бо КПК не надае такога паўнамоцтва мітрапаліту. Даючы каментары і робячы прагнозы адносна новага мітрапаліта, у прынцыпе можна сказаць, што нічога не паменялася. Біскуп Юзэф Станеўскі не ёсць нейкім пасланым новым цудам ад Бога і не ёсць незнаным у беларускім Касцёле. Ён з’яўляецца біскупам ужо сем гадоў. Думаю пры назначэнні новага мітрапаліта больш важна ўзгадаць пра галоўныя праблемы Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Сярод іх асноўнай, напэўна, ёсць адсутнасць распрацаванай стратэгіі развіцця - а вынікае гэта з недахопу зразумення самых сябе ў свеце. У гэтым годзе Касцёл адзначае юбілей 30цігоддзя аднаўлення структур. 30 год таму мы, вернікі, вышлі з савецкіх катакомбаў, але смутна, што так і не можам, падаецца, зразумець куды нам трэба ісці і што рабіць. Памятаю, ў снежні 2018г. у фэйсбуку я пытаўся аб тым, якая галоўная праблема РКЦ у Беларусі? Пад пастом спбралася больш 200 каментароў. Іх аўтары называлі розныя праблемы: гэта і слабая пазіцыя Касцёла ў адстойванні сваіх інтарэсаў, і тое, што большасць беларускіх католікаў амаль не верыць у Бога. Грошы, або ненапрацаванне навыку правільна іх лічыць таксама прыгадваліс

Похожие видео