Агрэсія - адкуль бярэцца? Што кажа пра яе Касцёл і Бог. Лёс агрэсараў. HD

16.10.2020
Фашызм - гэта калі тых, хто дорыць кветкі, збіваюць сілавікі. Пры гэтым Царква не асуджае дзеянні сілавікоў, якія збіваюць людзей толькі за тое, што яны дораць кветкі, але і ўзнагароджвае медалямі дзяржаўных дзеячоў, якія актыўна падтрымоўваюць насілле. (Узгадваюцца вобразы. Спадар Харошын уладальнік крамы кветак у Мінску і ўзнагароджванне 7 кастрычніка 2020г у Жыровіцкім манастыры). Сёння ў беларускім грамадстве фашызм з кожным днём падвышае градус агрэсіі. На жаль, усё больш актуальным становіцца пытанне, ці ўзмацненне напружанасці ў супрацьстаянні з беззаконнем не прывядзе да эскалацыі ўзброенага канфлікту? І яшчэ з большай занепакоенасцю можна заўважаць, што з кожным днём знаходзяцца ўсё новыя аргументы на карысць высновы: што гэта толькі пытанне часу, і надыдзе той момант, калі сілавым метадам ад улады будуць адсунуты тыя, хто сёння аддае злачынныя загады, скіраваныя супраць мірных грамадзян. Беспрэчным доказам на тое з’яўляецца агрэсіўны адказ на мірныя і законныя пратэсты з боку тых, хто сінімі пальцамі ўзахапіўся за ўладу. Агрэсія, якую не перастаюць дэманстраваць сілавікі і тыя, хто апраўдвае насілле, не ўзялася не адкуль. Яна мае свае каранні ў грамадска-палітычным ладзе краіны. Агрэсія - не роўныя шанцы. Мы ўжо цягам двух месяцаў ламаем сабе галаву, шукаючы адказу на пытанне, адкуль у нашых братоў беларусаў столькі агрэсіі і чаму паводзяць яны сябе нібы “нелюдзі". Папа Францішак у Энцыкліцы #FratelliTutti ставіць дыягназ агрэсіі: “нероўныя шанцы”. (Глядзі тут https://youtu.be/AvkFNp0CePw Энцыкліка #FratelliTutti – пасланне Папы Беларусі. Папа за разбурэнне муроў.) Навучае: “без роўных шанцаў розныя формы агрэсіі і войны знаходзяць прыдатную глебу, што раней ці пазней закончваецца выбухам" (п.235). “Нероўнасць і адсутнасць інтэгральнага развіцця чалавека"(п.235) прывяло да таго, што тыя беларусы ў балаклавах нападаюць на людзей, нібы сабакі, спушчаныя з ланцуга. Дзеецца гэта таму, бо яны некалі добрыя хлопцы, як правіла з правінцыі, маючы амбіцый больш, чым прадастаўленых дзяржавай магчымасцяў для іх рэалізацыі, апынуліся ў сітуацыі не роўна раздзеленых шансаў у параўнанні, напрыклад, з гараджанамі і тымі, хто меў лепшую перспектыву ў жыцці. Ніхто ж з іх не ішоў у сілавікі, каб людзей катаваць. Яны ўсяго толькі хацелі таксама нейкім чынам зачапіцца за жыццё. Вось і зачапіліся; і зараз зубамі трымаюцца за сваё месца. І таму сёння так лёгка згаджаюцца на выкананне злачынных загадаў, прыкрываючыся прысягай, клопатам пра сваю сям’ю. Насамрэч яны бароняць сваю ільготную кватэру, заробак у разы большы, чым маюць іх працуючыя бацькі. Вось так празаічна, эгаістычнымі жаданнчмі чалавека, тлумачыцца «вялікая тайна» агрэсіі. Безумоўна, хтосьці скажа, што гэта ніякая не агрэсія, такое чуў ужо ў прыватных размовах ад тых, каму даводзіцца стаяць у балаклавах. «Мы выконваем загад. І сілавікі заўсёды так робяць і ў кожнай краіне.» Гэта іх апраўданне. ( пра тое, што рабіць з незаконным загадам глядзі тут https://youtu.be/rqStPX

Похожие видео

Показать еще