Вольны хор — Развітанне з радзімай (альбом «Годныя песні»)
Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падпіску: https://www.youtube.com/channel/UCq73t6Go8XfsyArFp7M1Jlw/join «Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў. Спампаваць спеўнік «Годныя песні» з нотамі, акордамі і словамі песняў, якія выконвае «Вольны хор», можна тут: https://symbal.by/t/speuniki/ Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Spotify, Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music: https://ffm.to/hodnyjapiesni Тэкст песні (музыка Міхала Клеафаса Агінскага, словы Сяргея Сокалава-Воюша): Сонца праменне стужкай вузкай Ператкала помны вечар. Край бацькоўскi, край мой беларускi, Я табе кажу на развiтанне: «Да спаткання, да сустрэчы». Я табе кажу на развiтанне: «Да спаткання, да сустрэчы». Водар закiнутага саду, У небе зорка Мiлавiца, Таямнiцы паркавых прысадаў Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроiцца i снiцца. Прыпеў: Зноў залунае наш штандар, Палыхне ўначы пажар, I паходнаю трубой Зноў паклiча нас з табой на мужны бой. Мая Радзiма — край адзiны. Да яго з выгнання Шлях вяртаньня — шлях змагання. Ростань на ростанях краiны. Ранiць думкi шлях абраны. Прагне сэрца ў родныя мясцiны I адзiны вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. I адзiны вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. Дахi мястэчак, стрэхi вёсак, Вежы замкаў i палацаў, Гонкiх храмаў звонкi адгалосак Клiчуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца. Клiчуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца. Воi прагнуць волi, Воля — свет i доля. Бронi звон ды конi, Конi — клiч «Пагонi». Крочым з багны ночы, З ночы шлях прарочы. Прыпеў: Зноў залунае наш штандар, Палыхне ўначы пажар, I паходнаю трубой Зноў паклiча нас з табой на мужны бой. Мая Радзiма – край адзiны. Да яго з выгнання Шлях вяртання – шлях змагання. Золак, ахутаны туманам, Далягляды ў барвах бэзу. I гучаць нябёсныя арганы, I жывуць у сэрцы, I злiваюцца ў гуках паланэзу. I жывуць у сэрцы, I злiваюцца ў гуках паланэзу. Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду: https://instagram.com/symbalby/ https://facebook.com/symbalby/ https://t.me/symbalby https://twitter.com/symbalby https://vk.com/symbal_by https://ok.ru/symbalby https://youtube.com/symbalbybelarus https://tiktok.com/@symbalby