"Я нарадзіўся тут" - Развітанне з Радзімай (2000)

04.11.2015
Словы Сяргея Сокалава-ВоюшаМузыка Міхала Клеафаса АгінскагаСонца праменне стужкай вузкайПераткала помны вечар.Край бацькоўскi, край мой беларускi,Я табе кажу на развiтанне:«Да спаткання, да сустрэчы».Я табе кажу на развiтанне:«Да спаткання, да сустрэчы».Водар закiнутага саду,Ў небе зорка Мiлавiца,Таямнiцы паркавых прысадаўПэўна, неаднойчы на чужынеБудуць мроiцца i снiцца.Пэўна, неаднойчы на чужынеБудуць мроiцца i снiцца.Прыпеў:Зноў залунае наш штандар,Палыхне ўначы пажар,I паходнаю трубойЗноў паклiча нас з табой на мужны бойМая Радзiма край адзiны.Да яго з выгнанняШлях вяртання шлях змагання.Ростань на ростанях краiны.Ранiць думкi шлях абраны.Прагне сэрца ў родныя мясцiныI Радзiмы вобраз ажываеРастрывожанаю ранай.I Радзiмы вобраз ажываеРастрывожанаю ранай.Дахi мястэчак, стрэхi вёсак,Вежы замкаў i палацаў,Гонкiх храмаў звонкi адгалосакКлiчуць да сябе,Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.Клiчуць да сябе,Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.Прыпеў.Воi прагнуць волi,Воля свет i доля.Бронi звон ды конi,Конi- клiч «Пагонi».Крочым з багны ночы,З ночы шлях прарочы.Прыпеў.Золак, ахутаны туманам,Далягляды ў барвах бэзу.I гучаць нябёсныя арганы,I жывуць у сэрцы,I злiваюцца у гуках палянэзу.I жывуць у сэрцы,I злiваюцца у гуках палянэзу.Прыпеў.

Похожие видео

Показать еще