Вольны хор спявае «А хто там ідзе?» на словы Янкі Купалы HD
«Вольны хор» выконвае знакамітае «А хто там ідзе?» на словы Янкі Купалы. Паглядзіце-паслухайце, гэта заварожвае. Перфоманс адбыўся ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры, што ладзіўся па ініцыятыве Беларускай Рады Культуры з 5-га па 11-га ліпеня. А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках у крыві, на нагах у лапцях? — Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць на паказ сваю? — На свет цэлы. А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? — Бяда, гора. А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца. #by_culture
Похожие видео
Показать еще