Творчы вечар: Анатоль Кудласевіч & Славамір Адамовіч & Зьміцер Захарэвич 19:13
2016.07.21, Беларусь, Молодечно Плейлист - https://www.youtube.com/playlist?list=PLn0bSC9cabAz10NikXv_cw1-vDZ3qy5Ww Кароткія біяграфічныя зьвесткі пра ўдзельнікаў: Славамір Адамовіч, паэт, празік… Нарадзіўся 8 сакавіка 1962 годзе ў сям’і беларусаў. Скончыў 8 класаў сярэдняй школы ў Будславе. Працаваў у Казахстане. Служыў у ваенна-марской авіяцыіі СССР. Пасьля службы — работа на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Кіраваў Менску… У 1986-м , маючы ўжо 24 гады веку, паступіў на дзённае аддзяленьне філфака БДУ, якое скончыў аж у 1992-м. Быў запрошаны на працу ў ведамаснае выданьне “Настаўніцкая газета” на пасаду стыльрэдактара, дзе і працаваў да мая 1995-га. У 90-я гады мінулага стагодзьдзя браў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцьці Беларусі. Быў аўтарам ідэі стварэньня праварадыкальнай сілавой групы “Правы Рэванш” і чорна-чырвона-чорнага сьцягу гэтай арганізацыі. За распаўсюджваньне вершу “Убей президента!”, спробу пераходу беларуска-летувіскай мяжы і нашэньне халоднай зброі кінуты за краты на 10 месяцаў. У турме КДБ сем з паловай сутак трымаў рэальную сухую (без ужываньня ня толькі ежы, але й вады) галадоўку. Пад ціскам Беларускай і міжнароднай грамадскасьці адпушчаны на свабоду ў 1997-м. У гэтым жа годзе на адным зь мітынгаў у знак пратэсту супраць антыбеларускіх дзеяньняў рэжыму зашыў сабе рот. У 1999-м выйшла найлепшая кніга паэта — “Плавільшчыкі расы”. У пачатку 2000-га году Славамір Адамовіч абвяшчае пра неабходнасьць скліканьня Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, з дапамогай сяброў распрацоўвае адпаведную атрыбуцыю (эскізы штэмпеляў, пячатак) будучай арганізацыі… Ня маючы хоць якога даходу ў Беларусі, у гэтым жа годзе едзе на заробкі ў ЗША, дзе дазнаецца пра нараджэньне дачкі Ксені, якая жыве ў Вільні… У 2002-м Адамовіч ад’язджае ў Нарвегію, жыве ў розных бежанецкіх лагерах і нарвежскіх камунальных кватэрах, працуе на розных выпадковых работах, жабруе на вуліцах нарвежскіх гарадоў… І ўвесь гэты час ён піша сваю кнігу жыцьця, якую потым назаве “Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана”. Анатоль Кудласевіч, — паэт, бард, празаік… Нарадзіўся за вярсту ад старжытнага Турава на Палесьсі ў 1961 годзе, ў вёсцы Толмачава Столінскага раёну, скончыў Кароціцкую СШ, Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум і Літаратурны інстытут імя Горкага; служыў у Закаўказзі, працаваў ветэрынарам, слесарам-рамонтнікам сельгасмашын, слесарам МСР, забясьпячэнцам, зборшчыкам радыёапаратуры, цесляром-бетоншчыкам, карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды пры Саюзе Пісьменнікаў Беларусі, журналістам на тэлебачанні і радыё, загадчыкам аддзела выдавецтва “Юнацтва”, рабочым на заводзе Атлант, журналістам у штотыднёвіку ЛіМ, грузчыкам, вартаўніком на будаўнічых аб’ектах, гаражах і ў храме, старастам царкоўнага праваслаўнага прыходу. Арганізаваў і правёў сотні сустрэч з беларускімі паэтамі, мастакамі і кампазітарамі, вечароў паэзіі і літаратурных імпрэз, у тым ліку і “Першы фестываль беларускай бардаўскай песьні” (1993 г.), рыхтаваў і вёў шэраг аўтарскіх прагр
Похожие видео
Показать еще