Ёсць такая праца - чапляцца да журналістаў HD
«Спачатку нас заўважылі міліцыянты ў цывільным, які знаходзіліся ля міліцэйскага аўтобуса. Яны пабеглі да сваіх калегаў у форме, штосьці тлумачылі або загадвалі. За гэты час мой калега з тэлекамерай паспеў сысці ў бяспечнае месца, а да мяне падышлі міліцыянты ў форме, – распавядае журналіст Стась Івашкевіч. – Яны спраўдзілі дакументы, патрабавалі паказаць відэа, якое мы знялі. Пагражалі завезці ў пастарунак. Потым доўга раіліся з кіраўніцтвам праз тэлефон і ўрэшце адчапіліся». http://belsat.eu/news/nasha-sluzhba-i-opasna-i-trudna-yak-militsyyanty-chaplyayutstsa-da-zhurnalistau/