Наўздагон HD

05.10.2012
Словы Леаніда Пранчака, сьпявае Ліка Ялінская (Анжаліка Агурбаш) Конь мой малады! Нясі, імклівы конь, нясі мяне туды, Дзе я не буду ведаць гора і нуды, Дзе я забуду востры боль маёй бяды. Пагоня! Хмары нада мной... Зайшлося сэрца невядомаю жальбой. Нясі, мой белы конь, нясі мяне на бой, На люты бой з тупым адчаем і маной. Пагоня! Прыпеў: Наўздагон нястрымна нясецца Пагоня, Пагоня! У палон ўзяла маё сэрца Пагоня, Пагоня! Заўсягды мне будзе сьвяціць, Не стрымаць яе, не спыніць, Праз вякі над светам ляціць Пагоня! Песьня, не змаўкай! Плыві і жаўранкам над гонямі лунай, Сагрэй цяплом душу маю і веры дай, Каб з небыцьця ўваскрос мой беларускі край. Пагоня! Прыпеў. Золак у вачах. Свабоды дух у нашым сэрцы не зачах, Мы самі выбралі нялёгкі гэты шлях, Узьняўшы горда бел-чырвона-белы сьцяг. Пагоня! Прыпеў (2).

Похожие видео

Показать еще