Як пад Лідай зьліваюць каналізацыю ў раку | Как около Лиды сливают канализацию в реку
Ваколіцы Ліды на Горадзеншчыне сьмярдзяць нечыстотамі, на рэчцы Дзітве паздыхалі сотні кіляграмаў рыбы, вада брудная, з плямамі. Актывісты зь Лідзкага раёну паехалі шукаць прычыны. Каля вёскі Шырокае, што пачынаецца адразу за Лідай, вяскоўцы паказалі трубу, зь якой льецца бруд. На шэрай вадзе — пена і чорныя плямы. Моцна сьмярдзіць каналізацыяй. Труба ідзе ад ачышчальных збудаваньняў лідзкага ЖКГ. Бруд цячэ ўжо 10 дзён. Радыё Свабода www.svaboda.org
Похожие видео
Показать еще