Як жывуць людзі ў аварыйным бараку

12.03.2017
Шматкватэрны барак па вуліцы Войкава ў Рэчыцы быў пабудаваны яшчэ ў 30-е гады мінулага стагоддзя. У 2011 годзе райвыканкам прызнай барак непрыдатным для пражывання і не адпавядаючым санітарным і тэхнічны патрабаваннем: цячэ дах, у пад’ездах і кватэрах ад сцен адвальваецца тынкоўка, аблупленыя сцены, ваконныя рамы з вялікімі шчылінамі, па ваду і ў туалет жыхары ходзяць на вуліцу (і гэта пры тым, што сярод жыхароў ёсць дзеці і старыя людзі). Шматлікія скаргі ў розныя інстанцыі не далі плёну, чыноўнікі разводзяць рукамі і наракаюць на адсутнасць грошаў каб адсяліць жыхароў з аварыйнага дому. Іна Маненкова – былая кандыдатка на дэпутатства на мінулых парламенцкіх выбарах спрабуе дапамагчы жыхарам, кансультуе куды і як звяртацца жыхарам аварыйнага бараку. Падрабязнасці глядзіце ў рэпартажы карэспандэнткі сайта “ Гомельская вясна” Ларысы Шчыраковай Фота і відэа аўтара

Похожие видео