10 незвычайных фактаў пра Янку Купалу

22.07.2018
да 135-годдзя Беларускага Народнага паэта Светлагорская цэнтральная раённая бібліатэка прадстаўляе 10 незвычайных фактаў пра Янку Купалу 1. Род Луцевічаў паходзіць са збяднелай шляхты 2. Дзед паэта арандаваў зямлю ў Радзівілаў, але быў імі выгнаны з родных мясцін. Гэты факт лёг у аснову купалаўскай драмы "Раскіданае гняздо" 3. Янка Купала быў сапраўдным дэндзі. Ён насіў элегантныя класічныя касцюмы, заўсёды быў пры гальштуку і з кіем. Янка Купала лічыў, што кій надае стылю дадатковую вытанчанасць 4. "Хлопчык і лётчык" - любімы верш маленькага Юрыя Гагарына 5. Яго першы верш на беларускай мове меў гумарыстычна- эратычнае гучанне. З ліста да Л.Клейнбарта: "Первое стихотворение на белорусском языке я написал, если можно так выразиться, случайно. Ехал я в Минск.Передо мною ехали известные мне барышни высшего от меня класса. Вдруг они выпали из повозки довольно в пикантных позах.Вот этот эпизод и толкнул меня написать юмористическое стихотворение. (...) С этого времени я и начал писать." 6. Паэт вельмі любіў адпачываць на моры ў Грузіі. Адтуль ён прывозіў марскія камяні і рассыпаў іх дзе-небудзь у кабінеце. Сябрам ён казаў, што "гэта маё маленькае мора" 7. Пры першай сустрэчы Янка Купала не спадабаўся будучай жонцы. У. Станкевіч успамінала:"Калі я першы раз убачыла Янку Купалу, ён мне тады чамусьці не спадабаўся. (...) Сваім сціплым выглядам ён нагадваў звычайнага сялянскага хлапца" 8. Быў самым галантным кавалерам з тагачасных беларускіх пісьменьнікаў. Жонка Пятра Глебкі Ніна ўспамінала: "...у адносінах да жанчын быў джэнтльменам, у высокім разуменні гэтага слова. Ён не мог абразіць або зняважыць жанчыну і не дазваляў нікому непачціва гаварыць пра яе.." 9. З халодным спакоем ставіўся да творчасці Максіма Багдановіча. Л. Клейнбарту пісаў:"С первых же стихов его я почувствовал в нем искреннего поэта, но увлечься им, как, может быть, он этого заслуживал, я не мог - очень уж по-разному мы писали: у меня мотивы гражданско-национальные, у него - чуть ли не "искусство для искусства", за малым исключением" 10. Паэт вельмі любіў гуляць у шахматы. Каб мець магчымасць гуляць, ён абмяняў свае асабістыя рэчы на шахматны столік Пры падрыхтоўцы выкарыстоўваліся ўрыўкі з фільма "Янка Купала. Неназванное"

Похожие видео

Показать еще