Славутыя беларусы: Янка Купала. Музей-сядзіба Янкі Купалы. Вязынка | Гісторыя без межаў. Добры канал
Падпісвайцеся на наш сайт, саціяльныя сеткі і Telegram: ► https://bydobry.com/ ► https://www.instagram.com/bydobry/ ► https://vk.com/bydobry ► https://www.facebook.com/bydobry ► https://t.me/bydobryby Вязынка – вельмі цікавае месца, якое знаходзіцца непадалёку ад беларускай сталіцы. Гэтая вёска ў першую чаргу знакамітая тым, што 7-га ліпеня (альбо 25 чэрвеня па старым стылі) 1882-га года тут нарадзіўся чалавек, які ў першай палове ХХ-га стагоддзя здолеў сваёй творчасцю ўзняць беларускую культуру да нябачных дагэтуль вышыняў. Яго імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч, але ў жыцці меў ён далёка не адзін творчы псеўданім: Вайдэлота, Марка Бяздольны, Стары Мінчук, Янук з-пад Мінска і канешне ж Янка Купала. І сёння мы завітаем у сядзібу-музей славутага паэта, прыгадаем гісторыю яго рода і колькі цікавых момантаў з яго біяграфіі, а таксама паразмаўляем пра этымалогію назвы Вязынка, яе даўнюю гісторыю ды іншыя незвычайныя факты, звязаныя з гэтымі мясцінамі. Вязынка размешчана проста ідэальна для турыста – акурат пасярэдзін