Максім Багдановіч. Жыў для Беларусі (2011г.) HD

17.02.2016
У 2011г. пачаліся здымкі цыкла караткаметражак пра беларускіх літаратараў пад назвай "Жыў для Беларусі". Планавалася, што будзе зроблена па 3 кароткаметражных замалёўкі на кожнага літаратара (юнацтва/сталасць/апошнія гады жыцця). Усё гэта ляжыць зараз у выглядзе гатовых літаратурных і рэжысэрскіх сцэнароў, раскадровак, канцэпцый і напрацовак. Там і Янка Купала і Максім Багдановіч і Якуб Колас і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і шмат яшчэ хто. На дадзены момант у відэа-варыянце ёсць гэты пра Багдановіча і яшчэ адзін працоўны варыянт роліка пра Купалу. У пашыранай версіі ідэі цыкла караткаметражак прыводзяцца асобы з гісторыі Беларусі ўсіх часоў (ад Вітаўта і да Машэрава). Прычым, канцэпцыя цыкла ў тым, каб паказаць нейкія невядомыя, але цікавыя ці характэрныя факты, рысы характараў выбраных постацяў. Рэжысура, сцэнар, ідэя - Меліхавец Аляксандар Аператар - Меліхавец Аляксандар

Похожие видео

Показать еще