Пагоня
Пагоня — беларуская народная песня, аўтар слоў Максім Багдановіч, аўтар музыкі Мікола Куліковіч. Тэкст песні: Толькі ў сэрцы трывожным пачую За Краіну радзімую жах, Ўспомню Вострую Браму святую І ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць: Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясліся За Тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі Цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрцы іх, — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць… Маці родная, Маці-Краіна, Не усцішыцца гэтакі боль!.. Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь. Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць… Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. #Пагоня #БНР #БЧБ
Похожие видео
Показать еще