Гісторыя пад знакам Пагоні. Старажытнарускі народ
тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні."За дзесяць стагоддзяў сваёй гісторыі Беларусі неаднаразова даводзілася сутыкацца з агрэсіяй Масквы. Абгрунтаваннем гэтых войнаў была «неабходнасць абароны праваслаўных жыхароў Беларусі». Але гэта была толькі фармальная падстава. Пасля таго як Масква абвесціла сабе «трэцім Рымам», яна стала прэтэндаваць і на іншыя праваслаўныя землі. Падставаю для інтэрвенцыі зноў сталася абарона адзінаверцаў. Таму ўкраінцам і беларусам заставалася абяднацца супраць пагрозы з усходу уліцца ў агульную для гэтых народаў дзяржаву Вялікае княства Літоўскае.Каб абгрунтаваць расейскую агрэсію, царскія гістарыёграфы вылучылі тэзу пра колішняе існаванне старажытнарускай народнасці калыскі трох усходнеславянскіх народаў расейцаў, украінцаў і беларусаў. Савецкая прапаганда падхапіла гэтую тэзу, замяніўшы панятак рускі народ на савецкі і гэтак даючы падставу для падпарадкавання ды русіфікацыі. Для беларусаў гэта азначала асіміляцыю ды страту сваёй мовы і культуры.
Похожие видео
Показать еще